Міфалогія беларускага народа

Міфалогія беларускага народа

Міфалогія беларускага народа

Любы народ ствараў міфалогію, зыходзячы са свайго менталітэту. І, каб не згубіць сваю адметнасць сярод іншых насельнікаў свету, усё ж не пашкодзіла б ведаць, якім нашы продкі ўяўлялі свет.
Так, адна з беларускіх адметнасцяў у тым, што нашы персанажы прыземленыя. У нас няма свайго Алімпа, дзе далёка сядзяць багі. Нашы хрысціянскія і паганскія галоўныя персанажы ходзяць па зямлі. Іх можна пабачыць у полі, на ўскрайку вёскі, яны заходзяць у хаты. Нават цяжка сказаць, хто з багоў у нас жыў на небе, акрамя Перуна, Чарнабога, Сонца. Фактычна нашы багі — носьбіты этычных ідэй, сярод якіх на першым месцы працавітасць, паважлівае стаўленне да іншых. У нашых багоў няма ўлюбёнцаў, як, напрыклад, у Грэцыі, дзе Афіна дапамагала Адысею, Гера — Ясону ў значнай ступені па ўласных прыхільнасцях. У нас усё дакладна, нават нячысцікі не караюць людзей проста так. Чалавек ведаў, што яму трэба сябе прыстойна паводзіць, каб не было праблем з дабрабытам, здароўем.
Нашы багі не агрэсіўныя, не экстрэмісцкія. У нас няма бога вайны. Ваяўнічае боства ва ўсходніх славян — Пярун — забівае нячысцікаў. У беларусаў таксама агрэсіўна злы Чарнабог (персанаж цьмяны, магчыма, літаратурны), які насылае чорныя хмары. Але ў нашай краіне існуе шмат паданняў пра войны, міфалагізацыя іх герояў, прычым беларускія міфы і іх дзейныя асобы вылучаюцца сваёй гістарычнай дакладнасцю.

написать комментарий

0 комментариев

Нет комментариев!

Нет комментариев - добавьте комментарий.

Добавить комментарий

Your data will be safe! Your e-mail address will not be published. Also other data will not be shared with third person.
All fields are required.